Дзяржаўны дэпартамент ЗША
Дзяржаўны дэпартамент ЗША (англ.: The United States Department of State) — міністэрства ва ўрадзе ЗША, узначаленае Дзяржаўным сакратаром. Утвораны ў 1789 годзе. Першым дзяржсакратаром ЗША стаў Томас Джэферсан. З 21 студзеня 2009 года дэпартамент узначальвае Хілары Клінтан, якая змяніла на гэтай пасадзе Кандалізу Райс. Дзяржаўны дэпартамент ЗША выконвае функцыі міністэрства замежных спраў. Структура дэпартаментаПадраздзяленне Дзярждэпартамента ЗША — Бюро па дэмакратыі, правам чалавека і працы публікуе штогадовы даклад пра падтрымку Злучанымі Штатамі правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце. Падрыхтоўкай дыпламатычных працаўнікоў займаецца Інстытут замежнай службы, які таксама з'яўляецца падраздзяленнем Дзярждэпартамента. Дырэктар інстытута мае ранг памочніка Дзяржсакратара ЗША. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia