Джыла Пантэкорва
Джыльберта Пантэкорва (італ.: Gilberto Pontecorvo, больш вядомы як Джыла Пантэкорва, італ.: Gillo Pontecorvo; 19 лістапада 1919 — 12 кастрычніка 2006) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і грамадскі дзеяч-камуніст. Рэжысёр палітычных фільмаў «Капо» (антыфашысцкі, пра канцлагер), «Бітва за Алжыр» (антыкаланіяльны, пра барацьбы Фронту нацыянальнага вызвалення), «Кеймада» (пра паўстанне чорных рабоў на карыбскім востраве), «Аперацыя „Пачвара“» (пра барацьбу ЭТА з франкісцкім рэжымам). Уладальнік многіх нацыянальных і міжнародных прэмій, у тым ліку «Залатога льва», двойчы быў намінаваны на «Оскар». БіяграфіяНарадзіўся ў Пізе ў багатай яўрэйскай сям’і. Яго бацькі — Масіма і Марыя Пантэкорва — былі аднымі з самых заможных членаў яўрэйскай абшчыны горада (Масіма Пантэкорва разам з братамі кіраваў заснаванай іх бацькам Пелегрына Пантэкорва сеткай тэкстыльных фабрык). Брат фізіка Бруна Пантэкорва і генетыка Гвіда Пантэкорва. У 1941—1956 гадах быў членам Італьянскай кампартыі, якую пакінуў пасля прыгнечання венгерскага паўстання, застаўшыся марксістам. Сын Марка Пантэкорва — аператар, рэжысёр, сцэнарыст. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia