Джэймс Манджакал
Джэймс Манджакал (нар. 18 красавіка 1946, Чэрувала, Керала, Індыя) — харызмат, каталіцкі святар, манах. БіяграфіяУ 1973 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне ў Кангрэгацыі Місіянераў св. Францішка Сальскага. На працягу года працаваў на місіях у Вішакхапатнаме. З’яўляўся выкладчыкам у семінарыі ў штаце Керала. Праводзіць харызматычныя рэкалекцыі. Першыя з іх адбыліся ў 1976 годзе. У 1989 годзе заснаваў «Charis Bhavan» — вядомы цэнтр аднаўлення ў Духу Святым у штаце Керала. На працягу 6 гадоў з’яўляўся кіраўніком цэнтра. Кангрэгацыя Місіянераў св. Францішка Сальскага паспрыяла, каб душпастарскае служэнне а. Манджакала было даступна ва ўсім Касцёле. Так, у 87 краінах на ўсіх кантынентах святар праводзіў рэкалекцыі, кангрэсы, цэлебраваў св. Імшы пра аздараўленне, праводзіў евангельскія школы і місіі сярод мусульман. Айцец Манджакал з’яўляецца аўтарам кніг, вершаў, артыкулаў, многія з якіх былі ператлумачаны на еўрапейскія мовы[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia