Джэнтльмены ўдачы
«Джэнтльмены ўдачы» (руск.: Джентльмены удачи) — савецкі поўнаметражны камедыйны мастацкі каляровы фільм, зняты ў 1971 годзе рэжысёрам Аляксандрам Серым на кінастудыі «Масфільм». Лідар савецкага кінапракату ў 1972 годзе — звыш 65 мільёнаў гледачоў. Адзін з самых папулярных савецкіх кінафільмаў, многія фразы з якога сталі крылатымі. СюжэтУ Сярэдняй Азіі трое злачынцаў выкрадаюць залаты шлем Аляксандра Македонскага з месца раскопак археалагічнай экспедыцыі. У Маскве кіраўнік гэтай экспедыцыі, прафесар Мікалай Георгіевіч Мальцаў, у аўтобусе сутыкаецца з чалавекам, як дзве кроплі вады падобным на верхавода злачынцаў — бандыта Аляксандра Аляксандравіча Белага па мянушцы «Дацэнт». Ім аказваецца загадчык дзіцячым садам № 83 г. Масквы Яўген Іванавіч Трошкін, добрай душы чалавек. Непаразуменне ўладжваецца, але неўзабаве пра Трошкіна ўспамінаюць ізноў: усіх траіх злодзеяў ужо злавіла міліцыя, аднак шлема ў арыштаваных злачынцаў не было. Супрацоўнікі міліцыі ўгаворваюць загадчыка дзіцячага садка скарыстацца сваім падабенствам з Дацэнтам, каб знайсці выкрадзены шлем, і Трошкін згаджаецца… У ролях
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia