Георгій Мікалаевіч Данелія
Георгій Мікалаевіч Данелія (груз. გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расійскі акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996). Творчасці рэжысёра ўласцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасць. БіяграфіяУ 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектавання гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе. З 1959 года — рэжысёр-пастаноўшчык «Масфільма». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага творчага аб’яднання» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Эксперыментальнага аб’яднання камедыйных і музычных фільмаў». З 1987 года — прэзідэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрна «Масфільм». ТворчасцьДэбютаваў фільмам «Сярожа» (1960, разам з І. Таланкіным). Здымае псіхалагічныя драмы («Шлях да прычала», 1962), лірычныя («Я крочу па Маскве», 1964; «Міміно», 1970), сатырычныя («Трыццаць тры», 1966), фантастычныя камедыі («Кін-дза-дза!», 1987) і трагікамедыі («Не бядуй», 1969; «Афоня», 1975; «Асенні марафон», 1979; «Слёзы капалі», 1983; «Пашпарт», 1990), для якіх характэрны ўвага да сацыяльнай прыроды з’яў і ўчынкаў, спачувальная інтанацыя ў адносінах да герояў. Бібліяграфія
Сям’яЖонка — Галіна Іванаўна Юркова-Данелія. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia