Дзедзінская сядзіба
Дзедзінская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Створаны ў 1810—1820 гадах у в. Асада Дзедзіна (Мёрскі раён) па заказе дваранскага суддзі А. Рудніцкага, архітэктар Віткоўскі. Апошні ўладальнік Вішнявецкі. ![]() Архітэктура![]() Кампазіцыйны цэнтр комплексу — мураваная гаспода, перад якою быў разбіты пейзажны парк (захаваліся фрагменты). Гаспода — прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. У аздобе фасадаў выкарыстаныя пілястры, рустоўка, прафіляваныя карнізы. Планіроўка анфіладна-калідорная. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні. Гаспадарчыя пабудовы з каменю (1849 г.) размешчаны ва ўсходняй частцы сядзібы. Гаспода выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак. Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia