Дзень украінскага пісьменства і мовы
Дзень украінскага пісьменства і мовы (укр.: День української писемності та мови) — свята развіцця дзяржаўнай мовы, якое штогод адзначаецца ва Украіне 27 кастрычніка.[1] Па праваслаўным календары гэта дзень памяці прападобнага Нестара Летапісца, паслядоўніка Кірыла і Мяфодзія, стваральнікаў славянскага пісьменства. ГісторыяСвята было запачаткавана 9 лістапада 1997 года, калі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма ў падтрымку ініцыятывы грамадскіх арганізацый і ўлічваючы важную ролю ўкраінскай мовы ў кансалідацыі ўкраінскага грамадства выдаў Указ № 1241 /97 «Да Дня ўкраінскага пісьменства і мовы». Змена даты28 ліпеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб пераносе даты святкавання з 9 лістапада на 27 кастрычніка.[2] Змены ўнесены ў сувязі з пераходам Праваслаўнай царквы Украіны і Украінскай грэка-каталіцкай царквы на новаюліянскі каляндар.[3] «Гэтае пытанне паўстала з новай сілай у выніку расейскай агрэсіі. У наш час юліянскі каляндар успрымаецца як звязаны з рускай царкоўнай культурай. Бо сучасны (новаюліянскі) каляндар выкарыстоўваюць тыя Цэрквы, якія падтрымліваюць нашу Памесную Царкву, а праціўнікі і, у першую чаргу, РПЦ — прытрымліваюцца старога (юліянскага) календара. Таму імкненне да захавання і сцвярджэння ўласнай, украінскай, духоўнай ідэнтычнасці, абароны ад агрэсіі «рускага свету» вымагае ад нас своечасовага рашэння — далучыцца да большасці Памесных Праваслаўных Цэркваў і ўвесці ва ўжытак новаюліянскі каляндар. », — пракаментавалі там сваё рашэнне Праваслаўная царква Украіны. Асаблівасці святкаванняУ Дзень украінскай пісьменнасці і мовы па традыцыі:
Існавала таксама традыцыя, калі бацькі праводзілі дзяцей у школу, а потым ішлі ў царкву: ставіць свечку перад вобразам Нестара-летапісца і маліцца, каб ён дапамагаў дзіцяці ў вучобе..[4] У Дзень украінскага пісьменства і мовы Украінскае радыё традыцыйна праводзіць Радыёдыктант нацыянальнага адзінства . Гэтая акцыя была запушчана ў 2000 годзе. З таго часу кожны год кожны жадаючы можа прыняць удзел у напісанні радыёдыктанта і не столькі для таго, каб даведацца, ці добра яны ведаюць украінскую мову, колькі каб прадэманстраваць еднасць з усімі, хто любіць і шануе ўкраінскае слова.[5] Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia