Дзеразападобныя
Дзеразападобныя[1] (Lycopodiophyta) — аддзел вышэйшых споравых раслін. Прадстаўлены як раўнаспоравымі, так і разнаспоравымі мікрафільнымі раслінамі. Гэта характэрныя прыкметы аддзела. АпісаннеНайбольш прымітыўная і старажытная з вышэйшых раслін сістэматычная група. У цяперашні час гэты аддзел прадстаўлены невялікай колькасцю родаў і відаў. Сучасныя дзеразападобныя — раўна- (дзярэзы і інш.) і разнаспоравыя (селягінелы, палушнікі) шматгадовазялёныя травяністыя расліны, рэдка паўкусты (сярод выкапнёвых былі і дрэвы — лепідадэндраны і сігілярыі). Развіццё з чаргаваннем пакаленняў — спарафіту (бясполае) і гаметафіту (палавое). Абодва пакаленні фізіялагічна незалежныя і жывуць самастойна. Спарафіт мае карані (выключна прыдаткавыя, адыходзяць ад сцябла), сцяблы (найчасцей дыхатамічна разгалінаваныя) і лісце (філоіды), якое ўзнікла ў працэсе эвалюцыі з вырастаў (энацыяў) сцябла. Лісце вузкае, дробнае, простае, сядзячае, чаргаванае або супраціўнае, размешчанае па спіралі, зрэдку сабранае ў кальчакі, у некаторых відаў (род палушнік) ёсць прыдатак ліста — язычок, або лігула. Для сцёблаў дзеразы характэрна верхавінкавае галінаванне. У сцябле і лістах, акрамя покрыўнай, механічнай і асноўнай тканак, ёсць добра развітая праводзячая тканка. Яна прадстаўлена тыповай флаэмай і ксілемай, якая складаецца з трахеід. Гаметафіты раўнаспоравых сучасных дзеразападобных бесхлаоафільныя маюць памер ад 2 да 20 мм, у многіх відаў гаметафіты падземныя, масіўныя, клубнепадобныя. Гаметафіты разнаспоравых дзеразападобных моцна рэдукаваныя, недаўгавечныя. ПашырэннеВядомыя з сілуру, як дробныя травяністыя, так і дрэвападобныя формы. Вышэйшага развіцця дасягнулі ў карбоне. Уключаюць 2 класы: дзеразовыя і палушнікавыя, 8 родаў і каля 1300 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, асабліва ў трапічных і субтрапічных лясах. На Беларусі 7 відаў з родаў баранец (Huperzia), дзераза, дзярэзка, дыфазіястр і палушнік. Растуць у яловых, хваёвых, радзей у мяшаных і лісцевых лясах, на балотах, у азёрах. Асаблівасці біялогііРазмнажаюцца спорамі. Са споры развіваецца гаметафіт (зарастак) — падземны або надземны, зялёны або бясколерны сапратрофны, утвараюцца мужчынскія і жаночыя гаметангіі — антэрыдый і архегоній. Потым адбываецца палавы працэс, у выніку якога фарміруецца спарафіт. Гаметафіты раўнаспоравых сучасных дзеразападобных вядуць мікатрофны спосаб жыцця. Паспяваюць на працягу 1-15 гадоў. Гаметафіты разнаспоравых дзеразападобных аднаполыя, развіваюцца на працягу некалькіх тыдняў за кошт спажыўных рэчываў, якія ўтрымліваюцца ў споры. Жаночы гаметафіт утвараецца пры прарастанні мегаспоры, разрывае яе абалонку, выпукваецца вонкі, клеткі яго зелянеюць, утвараюцца рызоіды. На ім развіваецца некалькі архегоніяў з яйцаклеткамі. Мікраспора пры прарастанні ўтварае моцна рэдукаваны мужчынскі гаметафіт з антэрыдыем. У антэрыдыю фарміруюцца двухжгуцікавыя сперматазоіды. Апладненне адбываецца ў кропельна-вадкім асяроддзі. ВыкарыстаннеЛекавыя, фарбавальныя (даюць жоўтую і зялёную фарбы) і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia