Віктар Іванавіч Парфёнаў
Віктар Іванавіч Парфёнаў (23 верасня 1934, Прудкі, Заходняя вобласць — 3 снежня 2024[1][2], Мінск) — беларускі батанік і эколаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; член-карэспандэнт з 1980), доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. БіяграфіяНарадзіўся 23 верасня 1934 года ў вёсцы Прудкі Пачынкаўскага раёна Заходняй вобласці (цяпер — Смаленская вобласць Расіі). З 1944 года ў Беларусі. Пасля заканчэння 7-гадовай школы паступіў у Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум[3]. Скончыў у 1957 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1959 года — у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР. У 1965—1968 гг. — вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР. З 1968 года — загадчык лабараторыі, у 1973—2000 — гадах дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 года — ганаровы дырэктар і загадчык аддзела гэтага інстытута. Член Беларускага батанічнага таварыства[4]. Памёр 3 снежня 2024 года. Навуковая дзейнасцьАсноўныя работы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, экалогіі, сістэматыцы і эвалюцыі раслін. Стварыў сучасную беларускую фларыстычную школу. Устанавіў заканамернасці фарміравання росту і прадуктыўнасці фітацэнозаў, асаблівасці біялогіі відаў і папуляцый раслін у аптымальных і экстрэмальных умовах. Упершыню тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў і рашыў праблему віду раслін на межах арэалу. Правёў біясістэматычнае вывучэнне асобных відаў і родаў беларускай флоры, даследаваў заканамернасці сучасных антрапагенных змяненняў флоры і расліннасці. Распрацаваў тэарэтычныя і практычныя асновы аховы біяразнастайнасці расліннага свету Беларусі і арганізацыі сістэмы запаведных аб’ектаў. Ім прапанаваны прынцыпы экалагічна аптымальнага кампанента прыродазнаўчых, парушаных і пераўтвораных экасістэм, абгрунтаваныя новыя тэарэтычныя падыходы ў эвалюцыі вышэйшых раслін, даследаваны заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах. Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 38 манаграфій. Узнагароды і званні
Асноўныя працы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia