Дзеразовыя (клас)
Дзеразовыя (Lycopodiopsida) — клас дзеразападобных. АпісаннеСпарафіты — сухапутныя вечназялёныя шматгадовыя расліны з укарочанымі або доўгімі паўзучымі, звычайна галінастымі сцябламі. Лісце маленькае, ланцэтнае, вострае, луска- або шылападобнае, завостранае, без язычка, размешчана па спіралі ці беспарадкава. Спарафілы мала або зусім не адрозніваюдца ад астатняга лісця. Спарангіі ныркападобныя, па верхнім баку спарафілаў каля іх асновы, сабраны ў стробілы (дзеразовыя), або пазушныя (баранцовыя). Споры роўныя, прарастаюць на 3-і, іншы раз на 5—8-ы год. Гаметафіты — зарасткі (у відаў нашай флоры) добра развітыя, мясістыя, падэемныя, клубнепадобныя, бесхларафільныя, двухполыя, з мікарызай, дыферынцыраваны на тканкі, сапратрофныя або паўсапратрофныя, выспяваюць на працягу 5—20 гадоў. Архегоніі і антэрыдыі размешчаны раздзельна на паверхні гаметафіта. Сперматазоіды з 2 жгуцікамі. КласіфікацыяВыдзяляецца два сучасных сямействы: дзеразовыя (Lycopodiaceae) і баранцовыя (Huperziaceae). Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі сустракаюцца прадстаўнікі родаў дзераза (Lycopodium), баранец (Huperzia), дыфазіястр (Diphasiastrum), лікападыела (Lycopodiella). Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia