Дзмітравіцкі сельсавет (Бярэзінскі раён)
Дзмі́травіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзмітравічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Арэшкавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна. 9 красавіка 1963 года ў склад Аздзяціцкага сельсавета Барысаўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 10 чэрвеня 1965 года ў склад сельсавета з Аздзяціцкага сельсавета Барысаўскага раёна вернуты 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)[3]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Пагосцкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Вяшэўка, Глінішча, Дзевяніца, Журоўка, Замасточча, Карма, Медзенка, Селішча, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка)[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1260 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1540 чалавек[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia