Аздзяціцкі сельсавет
Аздзя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Аздзяцічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці[1]. 9 красавіка 1963 года ў склад сельсавета з Дзмітравіцкага сельсавета Чэрвеньскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)[2]. 17 жніўня 1963 года ў склад Мётчанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Леванова, Паднеўка і Шобікі)[3]. 10 чэрвеня 1965 года ў склад Дзмітравіцкага сельсавета Бярэзінскага раёна вернуты 4 населеныя пункты (вёскі Арэшкавічы, Манча, Наваселле і Прудок)[4]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мётчанскага сельсавета[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1010 чалавек[6], з іх 97,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія[7]. Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia