Дзмітрыеўская царква (Шчорсы)
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Шчорсы, Навагрудскі раён. Помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасці рэспубліканскага значэння. Гісторыя![]() Пабудавана па фундацыі ўладальніка маёнтка ў Шчорсах І. Л. Храптовіча паводле праекта італьянскага дойліда Дж. Сака пры ўдзеле французскага архітэктара Я. Габрыэля ў 1770—76 гг. у цэнтры вёскі як уніяцкая царква. Пацярпела ад пажару ў 1930-я гг. АрхітэктураАднанефавы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Апсіда і бакавыя памяшканні размешчаны ў асноўным аб'ёме. На галоўным фасадзе на чатырохступеньчатым стылабаце – чатыры масіўныя слупы, што ўтвараюць порцік, завершаны трохвугольным франтонам. Над ім – невысокая вежа-званіца на чацверыковай аснове (завяршэнне вежы не захавалася). Сцяна галоўнага фасада расчлянёна плоскімі лапаткамі, паміж якімі невялікія прамавугольныя аконныя праёмы. Бакавыя фасады двух'ярусныя, падзелены шырокім прафіляваным карнізам. Інтэр'ерІнтэр’ер зальны з цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі на папружных арках. Сцены дэкарыраваны падвойнымі пілястрамі карынфскага ордара. Меўся 5-ярусны іканастас на 16 абразоў, пабелены і пазалочаны. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера не захавалася. Царква абнесена драўлянай агароджай з мураванымі слупамі і трохпралётнай брамай. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia