Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч
Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч (16 кастрычніка 1904, в. Дроздава, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 26 снежня 1942, Мінск, БССР) — беларускі падпольшчык ў гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік разведкі Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б у 1941—1942 гадах. БіяграфіяНарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Дроздава Сенненскага павета (цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць). У 1926—1931 гадах працаваў на партыйнай рабоце ў Талачынскім раёне. У 1931—1935 гадах працаваў міліцыянерам у Мінску і Мінскай вобласці. Быў на добрым рахунку ў начальства, атрымліваў заахвочванні за выдатную службу. У 1935—1937 гадах праходзіў навучанне ў Рэспубліканскай вышэйшай школе прапагандыстаў ЦК КП(б)Б. У 1937—1938 гадах першы сакратар Заслаўскага райкама КП(б)Б. У 1938—1940 гадах член ЦК КП(б) і начальнік Галоўгандлю БССР. У 1940 −1941 гадах дырэктар Мінскага прамгандлю. У жніўні 1941 года ўступіў у Мінскае падполле. У маі 1941 года ўвайшоў у кіраўніцтва Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б на пасадзе начальніка разведкі. У кастрычніку 1942 года арыштаваны акупацыйнымі нямецкімі войскамі. Пасля працяглых катаванняў, пакараны праз павешанне на стадыёне «Дынама». Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. ПамяцьІмя Дз. А. Караткевіча носіць адна з вуліц у Мінску. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia