Дзмітрый Васілевіч Грыгаровіч
Дзмітрый Васілевіч Грыгаровіч (руск.: Дми́трий Васи́льевич Григоро́вич; 19(31) сакавіка 1822 — 22 снежня 1899 (3 студзеня 1900), Пецярбург) — рускі пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся 19 (31) сакавіка 1822 года ў вёсцы Чэрэмшан (Нікольскае) Стаўрапольскага павета Сімбірскай губерні. Яго бацька-дваранін быў адстаўным гусарам, служыў аканомам у маці пісьменніка В. А. Салагуба; купіў маёнтак Дулебіна ў Кашырскім павеце Тульскай губерні. Маці — францужанка Сідонія дэ Вармон (прозвішча па першым мужы; у Расіі — Сідонія Пятроўна). Грыгаровіч вырас у выхаванні маці і бабулі, у ранняй маладосці недастаткова добра валодаў рускай мовай, доўга гаварыў з французскім акцэнтам. У 8 гадоў яго адвезлі ў Маскву, дзе ён вучыўся ў Маскоўскай гімназіі (1831—1832) і прабыў каля 3 гадоў у французскім пансіёне «Манігеці». Па заканчэнні яго ў 1836 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскае інжынернае вучылішча, у якім правучыўся да 1840 года і пазнаёміўся з Ф. М. Дастаеўскім, які абудзіў у ім цягу да літаратуры. Схільнасці да ваеннай кар’еры не меў; сышоў з вучылішча пасля сур’ёзнай правіны: на вуліцы ня аддаў гонар вялікаму князю Міхаілу Паўлавічу. Пазней перавёўся ў Акадэмію мастацтваў, дзе пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам. У 1858—1859 гадах Грыгаровіч па даручэнні марскога міністэрства здзейсніў падарожжа вакол Еўропы і апісаў яго ў шэрагу нарысаў, якія носяць агульную назву «Карабель Рэтвізан». Памёр 22 снежня 1899 (3 студзеня 1900) (па іншых звестках 26 снежня) у Пецярбургу. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia