Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў
Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў (нар. 3 студзеня 1835, в. Асінаўка, Віцебскі павет, Віцебская губерня (цяпер Віцебскі раён) — 21 сакавіка 1902) — беларускі і расійскі педагог. БіяграфіяСкончыў Віцебскую гімназію (1852), настаўніцкія курсы Пецярбургскага ўніверсітэта (1859). З 1852 года выкладаў рускую мову, геаграфію і гісторыю ў віцебскіх яўрэйскім чатырохкласным і гандлёва-прамысловым вучылішчах. З 1857 года ў Пецярбургу: выкладаў у гімназіі, у жаночым Марыінскім вучылішчы, у 1860—1862 гадах у Смольным інстытуце, з 1865 года на Вышэйшых педагагічных курсах пры 2-й Пецярбургскай ваеннай гімназіі. З 1873 года дырэктар Кубанскай, з 1878 года — Закаўказскай семінарый. З 1883 года інспектар па навучальнай частцы вучылішчнага камітэта Пецярбургскай гарадской думы, адначасова ў 1888—1891 гадах рэдагаваў часопіс «Детское чтение». Выступаў за ўсеагульную пачатковаю адукацыю і распаўсюджванне пісьменнасці ў народзе. Навуковая дзейнасцьРаспрацаваў методыкі выкладання рускай мовы і геаграфіі. Аўтар першых рускіх наглядных дапаможнікаў для гімназій «Свет у карцінках» (1866), «Дар слова» (1868), геаграфічнай хрэстаматыі «Айчыназнаўства» (т. 1-6, 1864—1869) і шэрагу прац па гісторыі адукацыі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia