Дзмітрый Канстанцінавіч Іпсіланці
Дзмітрый Канстанцінавіч Іпсіланці (грэч. Δημήτριος Υψηλάντης; 1793 — 3 студзеня 1832, Вена) — другі сын Канстанціна Іпсіланці, брат Аляксандра Іпсіланці. Афіцэр рускай службы. Член Філікі Этэрыя. Высадзіўся ў чэрвені 1821 года ў Марэі і прыняў на сябе ад імя свайго брата кіраўніцтва паўстаннем ў ходзе грэчаскай вайны за незалежнасць. Нягледзячы на папулярнасць свайго імя, ён хутка страціў амаль увесь прэстыж; гэтаму больш за ўсё спрыялі яго занадта яўныя прэтэнзіі на карону. У студзені 1822 года ён быў абраны прэзідэнтам першага народнага сабрання, але ўжо на ім апынуўся ў меншасці са сваёй «ваеннай» партыяй. Пакінуў сваю пасаду ў 1823 годзе. Пасля гэтага быў адным са шматлікіх правадыроў інсургенцкіх (супрацьурадавых) атрадаў. 25 верасня 1829 года ён здолеў вымусіць турэцкага галоўнакамандуючага Аслам-Бея падпісаць капітуляцыю, что паклала канец актыўным баявым дзеянням у Грэцыі (гл. Бітва пад Петрай). Пакінуў грэчаскую службу ў 1830 годзе ў выніку нязгоды з асобнымі мерапрыемствамі Кападыстрыі. Цікавыя фактыГл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia