Дзмітрый Куратнік
Дзмітрый Іванавіч Куратнік (нар. 24 студзеня 1997, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяСпартыўны шлях пачынаў у 2012 годзе ў складзе моладзевай каманды «Гродна-93». З сезона 2013/14 па 2015/16 выступаў у камандзе «Гродна-93-ГрДУ». Сезон 2016/17 правёў у моладзевай камандзе «Цмокаў», пасля чаго вярнуўся ў асноўную каманду «Гродна-93», дзе адгуляў 6 сезонаў. Сярэдняя статыстыка форварда ў складзе гродзенскай каманды ў сезоне 2022/23 у 32 гульняў чэмпіянату Беларусі склала 8,3 ачка, 3,7 падбору, 1,8 перадачы амаль за 22,5 хвіліны на паркеце. У 2016 годзе ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Беларусі (U20). З 2023 года з’яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Кар’ера
Дасягненні
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia