Дзмітрый Міхайлавіч

Дзмітрый Міхайлавіч
Смерць не раней за 1374
Род Друцкія[1]
Бацька Міхаіл Міхайлавіч[2]
Маці Сафія[d][3]
Дзеці Сямён Дзмітрыевіч[1], Аляксандра Дзмітрыеўна[d][4] і Іван Дзмітрыевіч Кіндыр[d][1]

Дзмітрый Міхайлавіч (1-я палова XIV ст. — пасля 1374) — князь друцкі.

З роду князёў друцкіх, сын князя Міхаіла Міхайлавіча. Згаданы без імя па бацьку пад 1372 годам, калі разам з полацкім князем Андрэем Альгердавічам удзельнічаў у паходзе на Вялікае княства Уладзімірскае і Вялікае княства Маскоўскае.[5]

У 1374 годзе, напэўна, разам з малодшым братам князем Васілём згадваецца Германам з Вартберга як «князі одрыскія» ў паходзе полацкага князя Андрэя Альгердавіча на ордэнскі замак Дынабург.[5]

Меў сыноў Сямёна, Івана Кіндыра, а таксама дачку Аляксандру.

Зноскі

Літаратура

  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2007. — № 4 (40). — С. 50-68.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya