Сямён Дзмітрыевіч (князь друцкі)

Сямён Дзмітрыевіч
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць не раней за 1422
Род Друцкія[1]
Бацька Дзмітрый Друцкі[2]
Дзеці Іван Баба[3][1], Іван Сямёнавіч Пуцята[1], Васіль Сямёнавіч Красны[1], Дзмітрый Сямёнавіч Зубравіцкі[1], Міхаіл Сямёнавіч Балабан[d][1] і Рыгор Сямёнавіч[1]

Сямён Дзмітрыевіч з князёў друцкіх (памёр пасля 1422) — вялікалітоўскі арыстакрат.

Сын друцкага князя Дзмітрыя Міхайлавіча.

Упершыню з’яўляецца ў дакументах у 1401 года, калі пісьмова прысягае па смерці Вітаўта захаваць вернасць польскай кароне.

Па смерці князя Андрэя Гальшанскага, мужа сваёй сястры Аляксандры, апекаваў іх дачок — сваіх пляменніц князёвен Васілісу, Соф’ю і Марыю. У 1422 годзе выдаў Васілісу замуж за князя бельскага Івана Уладзіміравіча, а Соф’ю — за польскага караля Уладзіслава Ягайлу.

Сям’я

Меў сыноў Івана Бабу, Дзмітрыя Сякіру, Васіля Краснага, Рыгора, Міхаіла Балабана і Івана Пуцяту.

Зноскі

Літаратура

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya