Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў
Дзмі́трый Ніка́ндравіч Пенязько́ў (28 верасня 1922, Гомель[1] — 3 лістапада 2002, Гомель) — савецкі ваенны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (29 чэрвеня 1945)[1]. БіяграфіяПенязькоў Д. Н., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Гомелі ў працоўнай сям’і. Пасля заканчэння васьмі класаў і педагагічных курсаў (1942 год) працаваў настаўнікам. У Чырвоную Армію быў прызваны ў ліпені 1941 года[1]. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з сакавіка 1943 года. Лейтэнант Пенязькоў камандаваў узводам 358-га стралковага палка (136-я стралковая дывізія, 70-я армія, 2-гі Беларускі фронт), калі 18 красавіка 1945 года адным з першых фарсіраваў Одэр у раёне Шэнінгена (на поўдзень ад Шчэціна) і знішчыў пры дапамозе гранат танк праціўніка. Перадавым атрадам, у складзе якога ён знаходзіўся быў захоплены плацдарм. 22 красавіка 1945 года адбыўся штурм адной з важных вышынь, і Пенязькоў першым дасягнуў вяршыні, дзе ўсталяваў чырвоны сцяг. Потым адзін за кулямётам утрымліваў вышыню, пакуль не падышлі асноўныя сілы роты, і, нягледзячы на раненне, застаўся на полі бою. 29 чэрвеня 1945 года Пенязькову Д. Н. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1]. З 1947 года — у запасе. У 1950 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча. Потым у 1951—1969 гадах працягнуў службу ў Савецкай Арміі, скончыўшы ў 1960 годзе авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча. У 1969 годзе Пенязькоў у званні маёра зноў сыйшоў у запас; працаваў у філіяле Беларускага палітэхнічнага інстытута ў Гомелі[1], дзе памер 3 лістапада 2002 года. Ганаровы грамадзянін Гомеля[2]. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia