Дзмітрый Пятровіч Барташэвіч

Дзмітрый Пятровіч Барташэвіч
Нараджэнне 16 лютага 1971(1971-02-16) (54 гады)
Адукацыя

Дзмітрый Пятровіч Барташэвіч (нар. 16 лютага 1971(1971-02-16), Вілейка, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лютага 1971 года ў Вілейцы.

У 1993 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Машыны і апараты тэкстыльнай, лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання».

У 1993—2003 гадах працаваў на вілейскім заводзе «Зеніт» на розных пасадах — ад інжынера па маркетынгу да камерцыйнага дырэктара.

У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

У 2004—2005 гадах працаваў галоўным спецыялістам па эканамічных пытаннях РУП «Зеніт». У 2005—2012 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара па камерцыйнай рабоце і маркетынгу, дырэктара ААТ «Электрамодуль». У 2012—2014 гадах быў дырэктарам ПВУП «Завод СВТ».

У 2014—2017 гадах — генеральны дырэктар ААТ «Амкадор — Белвар».

27 студзеня 2017 года прызначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[1]. 12 сакавіка 2021 года прызначаны першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].

У цяперашні час працуе генеральным дырэктарам ААТ «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынгу»".

Сям’я

  • Сын — Арцём (нар. 2001), скончыў факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ, фізік-інжынер.

Узнагароды

  • Медаль «За ўклад у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза» (2019).

Крыніцы


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya