Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі
Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі (26 кастрычніка 1901, вёска Рагатка, Барысаўскі раён — 23 чэрвеня 1979) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. БіяграфіяЧлен КПСС з 1927 года. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1934), Вышэйшую школу партагранізатараў пры ЦК ВКП(б) (1946). Перад вайной сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б. З 1942 года ў ЦШПР, з 2 красавіка 1943 па 23 красавіка 1944 сакратар Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б, адзін з кіраўнікоў Магілёўскага партызанскага злучэння. Пасля вайны сакратар Магілёўскага, Маладзечанскага абкамаў КПБ, на савецкай рабоце. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1940—52 гадах, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1952—54 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—47. Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна (1974). ПамяцьЯго іменем названы вуліцы ў Мінске і Маладзечне; на доме ў Маладзечне, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia