Дзмітрый Сяргеевіч Асадчы
Дзмітрый Асадчы (нар. 5 жніўня 1992, Кіраваград) — украінскі футбаліст, паўабаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Арабы (у арэндзе з «Хапаэля» Кір’ят-Ям). Клубная кар’ераВыхаванец кіраваградскай ДЮСШ-2, з 2006 года пайшоў вучыцца ў кіеўскае РВВФК (рэспубліканскае вышэйшае вучылішча фізічнай культуры), адкуль трапіў у структуру кіеўскага «Дынама». Гуляў за другую каманду і дубль кіяўлян, аддаваўся ў арэнду клубам «Сумы» і «Александрыя». У жніўні 2011 года вярнуўся ў Кіраваград, падпісаўшы кантракт з мясцовай «Зоркай»[2]. У «Зорцы» гуляў на працягу трох з паловай гадоў, усяго прыняў удзел у 73 матчах і забіў 5 галоў. У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў беларускую Вышэйшую лігу[3]. У складзе «Граніта» стаў у асноўным выхадзіць на замену. У верасні 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у «Гаверлу» і ў выніку падпісаў кантракт[4]. Аднак, ужо ў лютым пакіуў закарпацкі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча і забароны на рэгістрацыю новых ігракоў і вярнуўся ў «Граніт»[5]. У красавіку правёў тры матчы за каманду, выйшаўшы на замену, пасля быў пераведзены ў дубль. 13 мая 2016 года пакінуў мікашэвіцкі клуб[6]. У ліпені 2016 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт», аднак ужо восенню пакінуў яго. У 2017 годзе пераехаў гуляць у Ізраіль. Міжнародная кар’ераУ 2009 годзе правёў тры матчы за юнацкую (да 18 гадоў) зборную Украіны. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia