Кіраваградская вобласць
Кіравагра́дская во́бласць (укр.: Кіровогра́дська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Крапыўныцкы. Знаходзіцца на зліцці рэк Дняпро і Паўднёвы Буг на поўдні Прыдняпроўскага ўзвышша. Амаль уся тэрыторыя вобласці (за выключэннем вёскі Уласаўка) размешчана на правым беразе Дняпра. Мяжуе з абласцямі: Чаркаскай на поўначы, Палтаўскай на паўночным усходзе, Днепрапятроўскай на ўсходзе і паўднёвым усходзе, Мікалаеўскай і Адэскай на поўдні, Вінніцкай на захадзе. Па адной з версій на тэрыторыі Кіраваградскай вобласці знаходзіцца геаграфічны цэнтр Украіны. У складзе вобласці 4 адміністрацыйныя раёны, 49 тэрытарыяльных грамад[1]. Вядомыя асобы
ЗноскіГл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia