Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч
Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч (нар. 7 красавіка 1976, г. п. Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013), дацэнт (2006). БіяграфіяСкончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», 1998), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 2013). Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1998, дацэнт кафедры ўсходнеславянскай і расійскай гісторыі, кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі, з 2022 — кафедры гісторыі і філасофіі, у 2005—2008 — загадчык аспірантуры, у 2008—2014 — дэкан факультэта замежных моў, з 2014 — першы прарэктар). Навуковыя інтарэсы: гісторыя Расіі і Беларусі XIX—XX стагоддзяў; гісторыя палітычных партый і грамадскіх рухаў, парламентарызма, нацыянальных адносін. УзнагародыНагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2021). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia