Гарадскі пасёлак
Шуміліна
Бібліятэка
Шуміліна на карце Беларусі ±
Шумі́ліна [ 2] (афіц. транс. : Šumilina ) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі , цэнтр Шумілінскага раёна . За 40 км ад Віцебска . Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Полацк , аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Полацк, Бешанковічы , Гарадок . Насельніцтва 7 502 чал. (2017)[ 3] .
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска ў Ловажскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерніі . У 1866 годзе — 5 двароў, 13 будынкаў, 38 жыхароў. Пасля будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886) мястэчка — станцыя Баболіна (да 1962 г. — Сіроціна ). У пачатку 20 стагоддзя — 50 жыхароў. У складзе РСФСР . З 1924 года у БССР — цэнтр Сіроцінскага раёна . З 1938 года гарадскі пасёлак . У час Вялікай Айчыннай вайны , з чэрвеня 1941 па 23.6 .1944 г. акупіраваны. 16 верасня 1957 года ў склад Шуміліна ўключаны пасёлак торфапрадпрыемства «Дабееўскі Мох»[ 4] . У 1962—1966 гг. у Віцебскім раёне . 18-19 верасня 2021 года ў Шуміліна праходзіў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021».
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Адукацыя і культура
Дзейнічаюць 2 сярэднія школы, юнацка-спартыўная школа. Ёсць Палац культуры, 2 бібліятэкі, Шумілінскі народны тэатр , Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей .
Славутасці
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Зноскі
↑ Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат , 2025.
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн. : Тэхналогія , 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU ).
↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
Спасылкі
Гісторыя (1961—1962, з 1966)
Гарадскія пасёлкі Сельсаветы
Дабейскі (1961―1962, з 1966)
Казьянскі (1961―1962, 1968―2002)
Каўлякоўскі (з 1985)
Клётчынскі (1961―1962, 1966—1973)
Лаўжанскі (1961―1962, з 1966)
Лескавіцкі (1961―1962, 1966—1973)
Лявонаўскі (1973―2000)
Мікалаеўскі (1961―1962, з 1966)
Мішневіцкі (1961―1962, з 1966)
Обальскі (1961―1962, 1966—1968, з 2000)
Пагарэліцкі (1961―1962, 1966—1973)
Светласельскі (з 1973)
Сіроцінскі (1961―1962, з 1966)
Язвінскі (1973―2004)