Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук

Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук
Дата нараджэння 17 студзеня 1975(1975-01-17) (50 гадоў)
Альма-матар
Грамадзянства
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук (нар. 17 студзеня 1975(1975-01-17)) — беларускі ваенны. Генерал-маёр (з 16 чэрвеня 2025 года)[1]. Начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча (з 2023).

Біяграфія

Нарадзіўся 17 студзеня 1975 года ў сям’і вайскоўца.

У 1990—1992 гадах навучаўся ў 3 узводзе 1 роты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Пасля гэтага паступіў у Разанскае гвардзейскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, а скончыў вучобу ўжо ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, дзе быў створаны ўзвод ПДВ. Пазней скончыў камандна-штабны факультэт, а ў 2022 годзе — факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 2017 года — па снежань 2020 года камандаваў 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння.

З 2018 года — дэпутат Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання[2].

З 2022 года праходзіў службу на пасадзе намесніка камандуючага сіламі спецыяльных аперацый.

28 ліпеня 2023 года назначаны начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча[3].

Узнагароды

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya