Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь
Ваéнная акадэмія Рэспублікі Беларусь (ВАРБ) — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь і галаўная ўстанова адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ваенных кадраў. ГісторыяУстанова адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 192 ад 17 мая 1995 года на базе двух вучылішчаў — Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага. Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча стала пераемнікам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнаваеннага вучылішча (МВВПАВ), якое было заснавана 10 мая 1980 года, і за час свайго існавання (да 1991 года) ажыццявіла 11 выпускаў і падрыхтавала больш 1900 афіцэраў, 35 з іх па завяршэнні вучобы атрымалі залатыя медалі. Больш за 150 яго выпускнікоў прайшлі афганскую вайну. З 1980 па 1991 год у Мінскім ваенна-палітычным вучылішчы атрымалі ваенную адукацыю 900 чалавек з 21 замежнай краіны. Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці, МВВПАВ было пераўтворана ў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча. Сёння ўстанова адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» уваходзіць у лік найбуйнейшых ВНУ краіны і мае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) № 02100/0533105 на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці. 29 кастрычніка 2020 года з акадэміі быў вымушаны звольніцца выкладчык ваеннай гісторыі кафедры тактыкі Віталь Чырвінскі. Кіраўніцтва акадэміі пачало аказваць на яго ціск, пагражаючы звальненнем пасля таго, як ён быў заўважаны на дазволеным пікеце Святланы Ціханоўскай у час перадвыбарнай кампаніі ў жніўні таго ж года. Пасля яму выгаворвалі за тое, што ён быццам бы крычаў з балкона «Жыве Беларусь!» і за размешчаныя на вокнах уласнай кватэры белыя лісткі паперы (сімвал падтрымкі пратэстоўцаў)[1]. Навучанне і матэрыяльна-тэхнічная базаАкадэмія налічвае 9 факультэтаў — Генеральнага штабу, агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў, ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Рыхтуюцца спецыялісты па 20 спецыяльнасцях, 7 напрамках і 35 спецыялізацыях. Навучанне курсантаў на афіцэраў з вышэйшай ваеннай спецыяльнай адукацыяй для замяшчэння першасных афіцэрскіх пасад (з прысваеннем звання лейтэнант з тэрмінам навучання 4 ці 5 гадоў (у залежнасці ад спецыяльнасці). Выкладчыцкі калектыў налічвае звыш 700 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў і больш за 250 кандыдатаў навук, 25 прафесараў і каля 200 дацэнтаў. Многія з іх носяць ганаровыя званні заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі, заслужаных работнікаў вышэйшай школы, заслужаных вынаходнікаў і рацыяналізатараў. Значнае месца ў навучанні будучых афіцэраў займае агульнаваенная і фізічная падрыхтоўка. Разнастайная і добра абсталяваная спартыўная база спрыяе рабоце шматлікіх спартыўных секцый. Факультэты і спецыяльнасці
Начальнікі
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia