Дзмітрый Уладзіміравіч Макар
Дзмітрый Макар (нар. 1 кастрычніка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час пацуе трэнерам у клубе «Іслач». Клубная кар’ераВыхаванец мінскай школы «Змена», дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў 2002 годзе ў складзе клуба «Зорка-ВА-БДУ». Пазней гуляў за мінскае «Тарпеда-СКА», у 2005 годзе ў складзе салігорскага «Шахцёра» стаў чэмпіёнам Беларусі, хоць і правёў усяго два матчы. У 2006 стаў найлепшым бамбардзірам гродзенскага «Нёмана», улетку 2007 года вярнуўся ў «Мінск». На наступны год дапамог мінчанам вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У сярэдзіне 2009 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе спачатку быў іграком асновы, але ў сезоне 2012 страціў месца ў складзе і папоўніў склад першалігавай «Гарадзеі». У 2013 стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе змяніў звыклае амплуа паўабаронцы на пазіцыю левага абаронцы, стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам. У сезоне 2014 дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе. У пачатку 2015 года з-за фінансавых праблем «Рэчыцы-2014» перайшоў у «Іслач», якой дапамог выйграць Першую лігу 2015. У сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[2]. У сезоне 2016 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе, выступаючы ў асноўным за дубль. Таксама падчас сезона пачаў працаваць трэнерам юнацкай каманды «Іслачы». У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працу[3]. Трэнерская кар’ераУ лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[4], у сувязі з чым перайшоў на працу ў дзіцячую футбольную школу[5]. З 2021 года пачаў працаваць трэнерам у штабе асноўнай каманды «Іслачы». У студзені 2022 года стала вядома, што Макар застанецца ў штабе на наступны сезон[6]. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia