Дзмітрый Фаміч Філімонаў
Дзмі́трый Фамі́ч Філімо́наў (1 лістапада 1903, Ананьеў, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 15 чэрвеня 1978) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, сакратар і член ЦК КП, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і СССР. З 1929 года — член УКП(б). У 1935 скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў прамысловага будаўніцтва. З 1920 працаваў качагарам у Ананьеве, працоўным друкарні ў Ленінградзе, старшым тэхнікам у Ленэнерга. З 1932—1933 — начальнік будаўнічага ўчастку на Далёкім Усходзе. З 1935 — начальнік прамыслова будаўнічага камбінату «Паўночнікель» у Манчагорску. З 1938 да 1940 — першы сакратар Манчароскага РК УКП(б). З 1940 да 1941 — сакратар Мурманскага АК УКП(б). З 1941 да 1943 — сакратар Мурманскага АК УКП(б) па прамысловасці. У 1941 — удзельнік работ па арганізаванні прыёмкі грузаў, прыбываючых па ленд-лізе. З 1943 да 1945 — загадчык прамысловага аддзела і намеснік сакратара Мурманскага АК УКП(б), удельнік ВАВ, кіраўнік абарончых работ па Мурманскім напрамку. З 1945 да 1946 — першы сакратар Печангскага РК УКП(б). З 1946 да 1947 — загадчык паліўна-энергетычнага аддзела прамысловасці, намеснік сакратара Вялікалуцкага АК УКП(б). З 1947 да 1948 — трэці сакратар Вялікалуцкага АК УКП(б). З 1948 — намеснік сакратара ЦК КП(б) Беларусі. З 1948 да 1951 — загадчык аддзела цяжкой прамысловасці цэнтральнага камітэта КП(б) Беларусі. З 18 лютага 1949 да 20 верасня 1952 — кандыдат у члены ЦК КП(б) Беларусі. З 1951 да 1954 — загадчык аддзела будаўніцтва і будаўнічых матэрыялаў ЦК КП(б) Беларусі. З 23 верасня 1952 да 22 лютага 1971 — член ЦК КП(б) Беларусі. З 1954 да лістапада 1955 — загадчык аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КП(б) Беларусі. З лістапада 1955 да снежаня 1957 — першы сакратар Гомельскага АК КП Беларусі. З 1955 да 1971 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. З 4 снежня 1957 да 18 чэрвеня 1968 — сакратар ЦК КПБ, член бюро ЦК КПБ, прэзідыума бюро ЦК КП Беларусі. З 1958 да 1962 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. З 18 снежня 1962 да 24 лістапада 1964 — старшыня бюро КП Беларусі па прамысловасці і будаўніцтве. ПамяцьЯгоным імем названа вуліца ў Мінску. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia