Дзмітрый Эдуардавіч Крук

Дзмітрый Эдуардавіч Крук
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Месца працы
Альма-матар
Член у

Дзмітрый Эдуардавіч Крук — беларускі эканаміст.

Біяграфія

Выпускнік ліцэя БДУ. Скончыў эканамічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «эканамічная тэорыя» (2002), магістратуру па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт» (2004) і аспірантуру па спецыяльнасці «эканамічная тэорыя» (2008).

У 2003 г. працаваў у якасці навуковага супрацоўніка Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі. З 2003 г. па 2010 г. з’яўляўся супрацоўнікам Даследчага цэнтру ІПМ. З 2004 г. па 2020 г. — выкладаў эканамічныя дысцыпліны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

З 2010 г. па 2021 г. з’яўляўся старшым навуковым супрацоўнікам Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC. З 2021 г. — старшы навуковы супрацоўнік BEROC (Кіеў).

Cфера даследчых інтарэсаў: манетарная палітыка, фінансава-крэдытныя сістэмы, эканамічны рост, развіццё краін з пераходнай эканомікай.

Выступае як эксперт у СМІ.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya