Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Ліцэй імя Ф. Э. Дзяржынскага Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, або Ліцэй БДУ — установа адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Забяспечвае профільнае навучанне ў 10—11 класах, рыхтуе да паступлення ў ВНУ. З 2021 года з Ліцэя звальнялі выкладчыкаў з палітычных прычын, з 2022 года пачалося актыўнае супрацоўніцтва з КДБ і іншымі сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі . У чэрвені 2024 года ўстанове надалі імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага[1]. ГісторыяЗаснаваны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 18 ліпеня 1989 года «Аб арганізацыі пры БДУ імя Леніна Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы». Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 года ў сярэдняй школе № 189. У 1991 годзе Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школе быў вылучаны асобны будынак на вуліцы Маякоўскага, 96. Паводле загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 172 ад 8 чэрвеня 1993 года школа рэарганізаваная ў Ліцэй пры БДУ. У 1994 годзе Ліцэй БДУ атрымаў статус рэспубліканскага ліцэя. У 1996 годзе Ліцэй быў рэарганізаваны ў структурнае падраздзяленне БДУ, а 29 чэрвеня 1999 года рашэннем Мінгарвыканкама была зарэгістравана вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Ліцэю быў вылучаны былы Дом настаўніка на Ульянаўскай, 8, дзе з 1 верасня 2001 года пачаліся заняткі. Пасля палітычнага крызісу 2020 года2 верасня 2020 года на сайце ліцэя апублікавана заява ў якой калектыў «рашуча асудзіў эскалацыю гвалту на вуліцах Беларусі, якая назіраецца ў апошнія тыдні» і выказаў салідарнасць з затрыманымі выпускнікамі[2][3][4]. У 2021 годзе звольніўся і з’ехаў з краіны дырэктар ліцэя Ігар Варакса[5], таксама ў 2021 годзе адбыліся звальненні з палітычных прычын[5]. У лістападзе 2022 года ў ліцэі прайшоў сумесны з афіцэрскім сходам КДБ конкурс «Першыя сярод роўных», накіраваны на папулярызацыю асобы Фелікса Дзяржынскага і КДБ[6]. Улетку 2023 года адбыліся масавыя звальненні нелаяльных выкладчыкаў, дагэтуль з імі праводзіў размовы супрацоўнік КДБ[7]. У кастрычніку 2023 года дырэктаркай ліцэя прызначылі Таццяну Мамчыц, якая да гэтага працавала ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі[8]. У сакавіку 2024 года дырэктарка ліцэя перадала рэктару БДУ калектыўны зварот супрацоўнікаў ліцэя з просьбай надаць установе імя Фелікса Дзяржынскага[9]. У чэрвені 2024 года ліцэю надалі імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага[1]. Удзел ліцэістаў у алімпіядах
Пазанавучальная дзейнасцьУ Ліцэі БДУ вялікая ўвага надаецца фізічнаму выхаванню моладзі, штогод ладзяцца шматлікія спартыўныя мерапрыемствы. Апроч таго, пры ліцэі дзейнічае клуб «Дэбаты», навучэнцамі былі створаны каманды па «Што? Дзе? Калі?», якія дабіліся вялікіх поспехаў у шматлікіх турнірах. Вучні ліцэю прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных Турнірах Юных Фізікаў, дзе займалі прызавыя месцы. На базе Ліцэя ў 1996 годзе быў створаны танцавальны ансамбль «Глорыя». Выдаюцца газеты «Новая Лига» (найлепшае школьнае выданне ў 2004 годзе), «Рукі», «View». Дырэктары Ліцэя БДУ
Вядомыя выпускнікі
ГімнЗ 2002 года ў Ліцэя ёсць гімн, напісаны адным з выпускнікоў. Ты квітней жа, наш Ліцэй, УзнагародыПрэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2004). Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia