Дзмітрый Юр’евіч Калінейка
Дзмітрый Калінейка (нар. 9 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераВыхаванец мінскага РЦАП-БДУ, у 2016 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сезонах 2016—2017 з’яўляўся на полі, выходзячы на замену ў другім тайме. У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым падпісаў з клубам трохгадовы кантракт[2]. 1 красавіка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе у матчы супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы назамену ў канцы сустрэчы. Пазней атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона 2018. У пачатку 2019 года зноў стаў з’яўляцца на полі, выходзячы на замену, аднак у ліпені 2019 года з-за праблем са здароўем завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ераУ 2015 годзе выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia