Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2019-га года. Амаль адразу сярод лідараў у табліцы апынуліся «Смалявічы» і бабруйская «Белшына». Каманды здолелі захаваць сваё становішча і за некалькі тураў да фінішу забяспечылі выхад у Вышэйшую лігу, аднак лёс першага месца канчаткова вырашыўся толькі ў апошнім туры, перамога засталася за «Белшынай». У пачатку турніру сярод лідараў пэўны час ішлі рэчыцкі «Спадарожнік» і «Ліда», але пазней асноўную барацьбу за трэці радок павялі брэсцкі «Рух» і гомельскі «Лакаматыў». У выніку каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але па дадатковых паказчыках трэцім стаў «Рух». У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе «Рух» па пенальці перамог магілёўскі «Дняпро» і таксама атрымаў павышэнне. Склад удзельнікаўПасля часовага скарачэння ў 2018 годзе колькасці ўдзельнікаў лігі да 15 планавалася вяртанне да складу ў 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2018 («Славія-Мазыр» і «Энергетык-БДУ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Смалявічы» і «Дняпро». Апошні клуб Першай лігі 2018 «Чысць» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2019 атрымалі «Рух» і «Крумкачы», якія змянілі назву на НФК. Аднак, у лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне магілёўскага «Дняпра» з мінскім «Промнем», які выступаў у Вышэйшай лізе. Аб’яднаная каманда пад назвай «Дняпро» пакінула за сабой месца ў Вышэйшай лізе, на вакантнае месца ў Першай лізе быў запрошаны рэчыцкі «Спадарожнік», які ў сезоне 2018 заняў 3-е месца ў Другой лізе. У сакавіку 2019 года была праведзена жараб’ёўка турніру для 16 каманд, аднак у красавіку жыткавіцкі ЮАС, не атрымаўшы ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе, быў выключаны з удзельнікаў і перайшоў у Другую лігу. У Першай лізе такім чынам засталося 15 каманд. 30 студзеня 2019 года была ўведзена новая схема ратацыі: дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2019 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковых пераходных матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У Другую ж лігу з Першай выбывае адна каманда, а две найлепшыя каманды Другой лігі пераходзяць у Першую. Змены ў параўнанні з папярэднім сезонамКлубы, якія папоўнілі Першую лігу
Клубы, якія пакінулі Першую лігу
Перайменаванні клубаў
Клубы-ўдзельнікі
Турнірная табліца
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі Вынікі матчаў
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 23 лістапада 2019 Стыкавыя матчыПа выніках сезона брэсцкі «Рух» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпро» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Рух» атрымаў перамогу ў серыі пенальці і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год. Першы матч
Адказны матч
Статыстыка ігракоўБамбардзіры
Крыніца: Football.By ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia