Дзьюла Бенцур
Дзью́ла Бе́нцур (венг.: Benczúr Gyula; 28 студзеня 1844, Ньірэдзьхаза — 16 ліпеня 1920, Долань, суч. Сечэнь) — венгерскі жывапісец. Прадстаўнік акадэмічнага рамантызму. БіяграфіяУ 1855—1869 гадах Бенцураў праходзіў навучанне ў Мюнхенскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам нямецкіх мастакоў Германа Аншутца, Гільтэншпергера[2], затым Карла Тэадора фон Пілаці. ![]() Пасля заканчэння вучобы працаваў у Мюнхене, дзе разам з Пілаці працаваў над фрэскамі Максіміліяніума і новай мюнхенскай ратушы, а таксама ілюстраваў творы Фрыдрыха Шылера. Бенцур таксама атрымліваў заказы ад караля Баварыі Людвіга II. У 1870 годзе пабываў у сталіцы Францыі горадзе Парыжы. У 1874—1883 гадах выкладаў у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Першы поспех чакаў Бенцура ў канцы сямідзесятых гадоў. У 1883 годзе Бенцур вярнуўся на радзіму, дзе стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Будапешце, кіруючы ёю да канца жыцця. ТворчасцьАўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і інш[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia