Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва
Мюнхенская акадэмія выяўленчага мастацтва (ням.: Akademie der Bildenden Künste München) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Мюнхен. ГісторыяАкадэмія з’яўляецца адной з самых аўтарытэтных і адной з найстарэйшых мастацкіх вучэльняў Германіі. Гісторыя акадэміі ўзыходзіць да XVIII стагоддзя, да заснавання ў 1770 годзе курфюрстам Максіміліянам ІІІ так званай Школы малявання. Акадэмія выяўленчага мастацтва была ператворана ў 1808 годзе каралём Баварыі Максіміліянам I у Каралеўскую акадэмію прыгожых мастацтваў. Умоўнай назвай «Мюнхенская школа» называюць таксама групу мастакоў, якія працавалі ў Мюнхене або навучаліся ў акадэміі з 1850 па 1918 год. Карціны іх характарызуюцца натуралістычнасцю і цёмнай святлаценю. Тыповыя сюжэты жывапісу ўключаюць пейзажы, партрэты, нацюрморты і жывапіс на гістарычную тэматыку. У 1946 годзе Каралеўская акадэмія прыгожых мастацтваў была аб’яднаная са Школай мастацтваў і рамёстваў і Школай прыкладнога мастацтва. У 1953 годзе назва навучальнай установы была зменена на цяперашнюю. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia