Дзямідавічы (Чашніцкі раён)
Дзямі́давічы[1] (трансліт.: Dziamidavičy, руск.: Демидовичи) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Іванскага сельсавета. ГісторыяВядомы прынамсі з 1552 года, калі згадваюцца Рэвізіяй як «людзі Дзямідаўскія» «над ракой Улай» сярод уладанняў полацкага Іаана-Прадцечанскага манастыра.[2] З маскоўскай пісцовай кнігі Полацкага павета 1563 года вядома, што гэтыя «людзі» былі часткай манастырскіх уладанняў з цэнтрам у сяльцы Іванаўскім. Рэвізоры ў 1580 годзе адзначалі, што раней гэтыя "людзі" давалі на манастыр кожны 4 сноп з усяго збожжа і палову мёду з усіх борцяў, але на час рэвізіі ўсе "разышліся прэч", што пэўна было наступствам Лівонскай вайны (1558—1583). Станам на 1580 год манастырскае ўладанне трымаў кашталян смаленскі "ку Дзісне". Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia