Дзяніс Варанцоў
Дзяніс Варанцоў (17 красавіка 1975, Мінск) — музыкант, піяніст, удзельнік гурта «J:морс». БіяграфіяНа сцэне пачаў выступаць у школе. Скончыў Мінскае музыкальнае вучылішча па класу фартэпіяна ў 1996 годзе. Быў удзельнікам розных мінскіх рок-гуртоў. У 1999—2002 гадах — клавішнік гурта «Мантана» (дзе працаваў з Раманам Арловым і Паўлам Трацяком). Пасля — клавішнік Алёны Свірыдавай . Таксама супрацоўнічаў у якасці аранжоўніка са шматлікімі беларускімі выканаўцамі, сярод іх «Тайланд», «Merry Poppins», Карыяна, Вера Карэтнікава, Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская, Паліна Смолава, Ларыса Грэбалёва, Марыэль, Нілс. З групай «J:морс» Дзяніс Варанцоў пачаў супрацоўнічаць у 2003 годзе, зрабіўшы аранжыроўку песні «Монтевидео». Нязменным удзельнікам стаў у 2004 годзе. Акрамя клавішных грае на ўдарных, бас-гітары і гітары — у 2009 годзе ён самастойна запісаў усе інструментальныя партыі да песні «Ваўкі». У 1996 скончыў Мінскае музычнае вучылішча па класе фартэпіяна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia