Дзяніс Уладзіслававіч Мацвееў
Дзяніс Уладзіслававіч Мацвееў (нар. 10 снежня 1977, г. Віцебск, Беларусь) — беларускі валейбаліст і трэнер. БіяграфіяВыступаў за моладзевую зборную каманды Беларусі, пасля гуляў за «Заходні Буг» (Брэст). У 1998 годзе выступаў за каманду «Орша-БКУУ», потым у 1998 годзе Аляксандр Ягоравіч Пазнякоў запрашае яго ў «Шахтоспецстрой» (цяперашні валейбольны клуб «Шахцёр», г. Салігорск), дзе за сезон каманда выйшла ў найвысокі дывізіён Беларусі[1]. Скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (факультэт фізічнай культуры і спорту). Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу (факультэт эканомікі і кіравання прадпрыемствам)[2]. У лістападзе 2019 года ўзначаліў жаночую зборную Беларусі па валейболе[3]. Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia