Мікалай Васільевіч Карполь
Мікалай Васільевіч Карполь (нар. 1 мая 1938, в. Бярэзніца, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка) — валейбольны трэнер. Узначальваў жаночыя зборныя СССР (1978—1982, 1987—1991), СНД (1992), Расіі (1993—2004) і Беларусі (2009—2010). Заслужаны трэнер СССР і Расіі, Заслужаны працаўнік фізычнай культуры Расіі. БіяграфіяВучыўся ў Ружанскай сярэдняй школе, дзе пачалося ягонае захапленне валейболам. У чэрвені 2009 года быў прызначаны тэхнічным дырэктарам жаночай зборнай Беларусі, а ў жніўні стаў яе галоўным трэнерам[1]. У лістападзе 2010 года з прычыны няўдалага выступу зборнай у адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы-2011 сышоў у адстаўку[2]. Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia