Дзяржава Ільдэгізідаў
Дзяржава Ільдэгізідаў[2][3][4][5] — гістарычная дзяржава, якая існавала з 1136 па 1225 гады[1] ў вобласці Азербайджан на паўночным захадзе Ірана і ахоплівала таксама частку Арана. З паслабленнем Сельджукскай дзяржавы, у яе межах сталі ўзнікаць самастойныя дзяржавы, адной з якіх з'яўлялася дзяржава на чале з дынастыяй атабекаў кыпчакскага паходжання Ільдэгізідаў[6], якія насілі тытул «вялікіх атабекаў Азербайджана»[1]. Гэтая дзяржава існавала каля 90 гадоў, і была разгромлена цюркскім харэзмшахам Джэлал ад-Дзінам, які крыху пазней сам стаў ахвярай мангольскіх заваёўнікаў. Сталіцай Дзяржавы Ільдэгізідаў у розны час былі Нахічэвань[7], Тэбрыз, Ардэбіль і Хамадан (у 1175). ГісторыяЗ 1092 года, пасля смерці Нізам аль-Мулька і Мелік-шаха, сельджукская дзяржава стала распадацца. З захаду наступалі крыжакі; у Аламуце, на берагах Каспійскага мора (1090), у Сірыі і ў Ліване (1102, 1126 і 1140) замацавалася ісмаіліцкая секта асасінаў, якая больш як паўтары сотні гадоў трымала ў страху ўсю Пярэднюю Азію. Сярод членаў султанскай сям'і, іх атабекаў (апекуноў) і намеснікаў асобных абласцей адбываліся крывавыя міжусобіцы. З-за гэтага з пад улады сельджукскай дынастыі пачалі выходзіць яе ўладанні, перш за ўсё — неперсідскія, Сірыя і Месапатамія. Малая Азія ўтварыла асобны сельджукскі Канійскі султанат; нават багдадскі халіф стаў больш самастойным і выказваў прэтэнзіі на Мідыю. Лёс заходніх і ўсходніх персідскіх зямель склаўся па-рознаму. ![]() На захадзе Ірана толькі ў Кермане нашчадкі Кавурда, брата Алп-Арслана, карысталіся самастойнасцю (да 1198 г.); члены галоўнай сельджукскай лініі падпалі пад уладу атабекаў, і нават такія энергічныя султаны, як трэці сын Мелік-шаха, Махамед (1105—1118), і Масуд (1134—1152) не маглі ўтаймаваць сваіх магутных эміраў. Пры апошнім султане пяці атабекам удалося зрабіць сваю атабекскую ўладу спадчыннай. У Масуле зацвердзілася дынастыя Зенгідаў (з 1127 г.), якая адыгрывала вялікую ролю ў Сірыі падчас крыжовых паходаў, пакуль Салах ад-Дзін у 1186 г. не пазбавіў яе значэнні; у Фарсе туркаман Санкор заснаваў дынастыю Салгарыдаў (1148—1162), яго военачальнік, курд Абу-Тахір Махамед — дынастыю атабекаў Лурыстана (звычайна налічваюць нават дзве лурыстанскія дынастыі), якая пратрымалася да XIV ст. Апякунства над султанамі прысвоіла сабе заснаваная ў Гянджы[крыніца?] кіпчакам Ільдэгізам (1140—1172) і яго сынам Махамедам Джахан Пехлеванам (1172—1186 — з яго прыходам да ўлады кіруючая дынастыя стала называцца дынастыяй Ільдэгізаў-Пехлеванідаў) дынастыя: яна кіравала на поўначы, акрамя Азербайджана і Арана, Арменіяй, а на ўсходзе Персіі — Аджэмскім Іракам з Ісфаханам і Рэем, дзе знаходзіліся іракскія сельджукіды. Пераемнік Пехлевана Кызыл-Арслан, не здаволены званнем атабека, адабраў усю ўладу ў апошняга іракскага султана-сельджука Тагрула III (1177—1194) і сам прыняў ад халіфа тытул султана (1191))[крыніца?], стаўшы такім чынам кіраўніком усяго Іракскага Сельджукскага султаната . Праз некаторы час ён быў забіты, верагодна — асасінамі. У 1194 г. Тагрул III загінуў у барацьбе з харэзмскім шахам Тэкешам, і з ім загасла дынастыя сельджукаў у Іраку. Праз 30 гадоў унук Тэкеша Джэлал ад-Дзін, выцеснены манголамі са сваіх уладанняў, паклаў канец самой Ільдэгізаў, якая працягвала кіраваць Азербайджанам і Аранам, яе апошнія прадстаўнікі зрабіліся такімі ж нікчэмнымі марыянеткамі ў руках сваіх рабоў-мамлюкаў, як некалі сельджукіды — у руках Ільдэгіза. Распад атабекаў Азербайджана пачаўся ўжо з 1220 года. Народ перажыў вялікае ўзрушэнне. Разбурыўшы дзяржаву Харэзмшахаў, манголы перайшлі праз Іран і ўварваліся ў дзяржаву Ільдэгізідаў. На чале 30-тысячнага мангольскага войска стаялі праслаўленыя палкаводцы Чынгісхана Джэбэ Наён і Субутай Багадур. Іх войска прайшло праз вобласці Рэй і Хамадан, выйшла да граніц Ірака і накіраваліся на поўнач. Ібн аль-Джыбал пісаў «Потым прыйшлі ў вобласці Азербайджан і Аран і на працягу года падвяргаў іх нябачаным разбурэнням, знішчыўшы большасць насельніцтва. Скончыўшы з Азербайджанам і Аранам, накіраваліся ў Дэрбент і разбурылі ўсё акрамя крэпасці, у якой жыў мясцовы Уладар». Пасля захопу ўзімку 1220 года Ардэбіля манголы спрабавалі ўварвацца ў Тэбрыз. Атабек Узбек не стаў выступаць супраць іх, ухіліўшыся ад сутыкнення. Вечна бестурботны Узбек адправіў ганца да манголаў, склаў з імі мір, адарыў грашыма, коньмі, адзеннем і скатом. Адсюль манголы адправіліся зімаваць на Мугань, «дзе холаду мала, а пашаў шмат»[крыніца?]. Кіраўнікі (Атабекі)
Вядомыя дзеячы мастацтва ў дзяржавеУ перыяд Ільдэгізідаў у рэгіёне квітнела персідская культура[8][9] і літаратура[9], асноўнай мовай была персідская[9].
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia