Дзяржава Самаліленд
Дзяржава Самаліленд (англ.: State of Somaliland) — дзяржава, якая нядоўга праіснавала ў 1960 годзе ў паўночнай частцы сучаснага Самалі. У красавіку 1960 года Заканадаўчая асамблея пратэктарата Брытанскае Самалі прыняла рэзалюцыю, якая патрабавала прадастаўлення незалежнасці і аб'яднання з падапечнай тэрыторыяй Самалі у адзіную дзяржаву. У маі 1960 года Брытанскі ўрад пачаў падрыхтоўку да прадастаўлення незалежнасці пратэктарату. 26 чэрвеня 1960 года была абвешчана незалежнасць Дзяржавы Самаліленд, прэм'ер-міністрам якой стаў Мухамед Хаджы Ібрагім Эгаль. На наступны дзень Заканадаўчая асамблея Самаліленда прыняла біль, які фармальна дазваляў аб'яднанне з Падапечнай тэрыторыяй Самалі. 1 ліпеня 1960 года Дзяржава Самаліленд аб'ядналася з былой падапечнай тэрыторыяй Самалі ў адзіную дзяржаву Самалі. Міжнародна-прававое прызнаннеНягледзячы на кароткі тэрмін існавання, Дзяржава Самаліленд атрымала міжнародна-прававое прызнанне з боку 35 дзяржаў (уключаючы Кітайскую Рэспубліку, Егіпет, Эфіопію, Францыю, Гану, Ізраіль, Лівію, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Вялікабрытанію і ЗША)[1] Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia