Падапечная тэрыторыя Самалі
Падапечная тэрыторыя Самалі пад кіраваннем італьянскай адміністрацыі (англ.: Trust Territory of Somaliland under Italian administration) — Падапечная тэрыторыя ААН, якая існавала на тэрыторыі былой калоніі Італьянскае Самалі ў 1949—1960 гадах. У Другой сусветнай вайны Італьянскае Самалі было ў 1941 годзе падчас Усходнеафрыканскай кампаніі акупавана брытанскімі і паўднёваафрыканскімі войскамі, і на гэтай тэрыторыі стала дзейнічаць брытанская адміністрацыя. У лістападзе 1949 года па рашэнні ААН тэрыторыя была на 10 гадоў перададзена пад кіраванне Італіі, якая павінна была падрыхтаваць яе да незалежнасці. З 1 студзеня 1950 года Італія атрымала кантроль над сваёй былой калоніяй. Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі былі італьянская і самалійская (з арабскім алфавітам). Да 21 кастрычніка 1954 года афіцыйнымі сцягамі былі сцяг Італіі і сцяг ААН, у якасці герба таксама выкарыстоўваўся італьянскі; з 21 кастрычніка 1954 года ў афіцыйных мэтах сталі выкарыстоўвацца самалійскі герб, сцяг ААН і самалійскі сцяг. 1 ліпеня 1960 года Падапечная тэрыторыя Самалі, і Дзяржава Самаліленд (былое Брытанскае Самалі) аб'ядналіся ў Рэспубліку Самалі. |
Portal di Ensiklopedia Dunia