Дзяржава Селеўкідаў
Дзяржава Селеўкідаў (недакладна Сірыйскае царства) — эліністычная манархія, заснаваная дыядохам Аляксандра Македонскага Селеўкам. Існавала ў 312 да н.э. — 64 да н.э. Дзяржава была заснаваная пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага адным з военачальнікаў таго, Селеўкам Нікатарам. Найбольшай магутнасці дзяржава дасягнула пры Антыёху III (мяжа 3 і 2 ст. да н.э.), калі ў яе ўваходзілі Сірыя, Месапатамія, частка Малой Азіі, Іранскае нагор’е, частка Сярэдняй Азіі. Зручнае геаграфічнае становішча спрыяла развіццю ў дзяржаве земляробства, жывёлагадоўлі, гандлю; значнага росквіту дасягнулі гарады. Аднак нацыянальная неаднароднасць, разнастайнасць прыродных і сацыяльна-эканамічных умоў, нетрываласць эканамічных сувязяў прывялі да паступовага распаду дзяржавы і заваяваянне яе Рымам. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia