Дэметрый III Эўкер
Дэметрый III Эўкер (Філапатар) (пам. 88 да н.э.) — цар Сірыі (у 95—88 да н.э.) з роду Селеўкідаў. Сын Антыёха VIII Грыпа. Пры садзейнічанні егіпецкага цара Пталамея X каля 95 гады да н.э. Дэметрый вярнуў частку бацькаўскіх уладанняў Сірыі, двор яго знаходзіўся ў Дамаску, адкуль ён спрабаваў пашырыць свае тэрыторыі. Падчас паўстання ў Іўдзеі, паўстанцы заклікалі да сябе Дэметрыя на дапамогу. Ён з'явіўся да іх з 6000-м войскам, сабраў вакол сябе каля 20 000 іўдзеяў і разграміў хасманейскага цара Аляксандра I Яная. Разбіты цар схаваўся ў горах, але частка іўдзеяў перайшла на яго бок. З-за варожасці яўрэйскага насельніцтва Дэметрый вымушаны быў пакінуць Іўдзею. У выніку няўдалых дзеянняў Пталамеі страцілі ўладу над Ашкелонам , які да той пары захоўваў ім вернасці. Спрабуючы зрынуць з трона свайго брата Філіпа I Філадэльфа ў 88 годзе да н.э., Дэметрый быў пераможаны арабамі і парфянамі і захоплены ў палон. Астатак жыцця правёў у Парфіі ў палоне ў цара Мітрыдата II. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia