Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі БеларусьДзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь — беларускі мастацкі прафесійны калектыў. ГісторыяСтвораны ў 1959 годзе ў Мінску. Уключае балетную трупу і аркестр. Першыя мастацкія кіраўнікі А. Апанасенка (1959—1971) і С. Дрэчын (1971—1973), з 1986 года В. Дудкевіч: кіраўнік аркестра С. Хвашчынскі (з 1991). РэпертуарУ рэпертуары больш за 100 пастановак: танцы і харэаграфічныя кампазіцыі, створаныя на аснове беларускага танцавальнага фальклору («Лявоніха», «Лянок», «Весялуха», «Мяцеліца», «Перапёлачка», «Каханачка», «Маталіха», «Полька-Янка», «Крыжачок», «На Купалле», «Беларуская рапсодыя», «Неглюбскія вячоркі», «Спеў дубраў», «Арэлі», «Церніца»), фальклору іншых народаў, сюжэтныя пастаноўкі («Беларуская партызанская», «Сінявокая і неўміручая», «Полечка-поле», «Хатынь», «Вечарына»), праграма «Карагод сяброў», гумарыстычныя сцэнкі («Крутуха», «Дырыжор аркестра» і інш.). У сваіх інтэрпрэтацыях беларускіх народных танцаў ансамбль імкнецца захаваць іх характэрнасць, лёгкасць, зграбнасць рухаў, вынаходлівасць харэаграфічнага малюнка. Вядомыя артысты ансамбляУ розны час у ансамблі працавалі мастацкія кіраўнікі Г. Маёраў, В. Бутрымовіч, балетмайстры Г. Мартынаў, Я. Штоп, артысты балета М. Апанасенка, Г. Белавусава, С. Вуячыч, А. Гарэлік, І. Цюрын, кіраўнік аркестра У. Багадайка, танцоўшчык і рэпетытар С. Станкевіч. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia