Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ДАБр) — дзяржаўны архіў, размешчаны ў Брэсце, па вуліцы Веры Харужай, 15. Дырэктар — Ганна Генадзьеўна Карапузава. Мае філіялы ў Пінску (створаны ў 1954 годзе), Баранавічах і Кобрыне (абодва з 1963 года). ГісторыяАрхіў заснаваны ў 1940 годзе, на падставе пастановы Савета Народных Камісараў Беларускай ССР ад 11 лютага 1940 года № 182 Аб арганізацыі архіўнай справы Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцей БССР для канцэнтрацыі, уліку, захоўвання і навуковай распрацоўкі архіўных дакументаў[1]. ФондыПа стане на 1 студзеня 1994 года ў архіве 3084 фонды, 1 001 220 спраў. Буйнейшы комплекс дакументаў — фонды польскіх устаноў, арганізацы і прадпрыемстваў, парты і грамадска-палітычных аб’яднанняў, культурна-асветніцкіх згуртаванняў, рэлігійных устаноў на тэрыторыі Палескага ваяводства і Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў 1919—1939 гадах. Захоўвае матэрыялы аб палітыцы ўрада Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі, пра сацыяльна-эканамічнае становішча, пра дзенасць Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Таварыства беларускай школы, Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і іншых палітычных і грамадскіх арганізацый, дакументы нямецкіх акупацыйных устаноў і арганізацый на тэрыторыі Брэсцкай, Баранавіцкай і Пінскай акруг за 1941—1944 гады. Зберагае дакументы абласных і раённых станоў і арганізацый Брэсцкай, Баранавіцкай і Пінскай абласцей за 1939—1941 гады і з 1944 года. Гэта матэрыялы пра мерапрыемствы савецкай улады пасля далучэння Заходняй Беларусі да Беларускай ССР, пра пасляваеннае сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё вобласці, дакументы органаў дзяржаўнай улады і кіравання, фонды прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый сельскай гаспадаркі, культуры, адукацыі, аховы здароўя. У 1992 годзе ў архіў перададзены фонды партыйнага архіва Брэсцкага абкома Камуністычнай партыі Беларусі, у якіх знаходзяцца дакументы партыйных органаў і арганізацый Брэсцкай і былых Баранавіцкай і Пінскай абласцей за 1939—1941 гадоў і 1944—1991 гадоў. Літаратура
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia