Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Рэспублікі Беларусь (Дзяржбуд Рэспублікі Беларусь) — дзяржаўнае ведамства, якое займалася пытаннямі архітэктурна-горадабудаўнічай дзейнасці, арганізацыяй праектна-вышукальніцкіх работ у будаўніцтве і каардынацыяй дзейнасці праектных арганізацый. ГісторыяДзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па справах архітэктуры і будаўніцтва (Дзяржбуд БССР) утвораны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 28 верасня 1955 года на базе Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР і аддзела па разглядзе праектаў і каштарысаў Дзяржаўнай планавай камісіі БССР.29 мая 1957 года дзяржкамітэт быў скасаваны, а яго функцыі 30 ліпеня 1957 года перададзены Галоўнаму ўпраўленню па справах архітэктуры і будаўніцтва Савета Міністраў БССР. 28 сакавіка 1959 года дзяржкамітэт быў узноўлены, 21 мая 1963 года ператвораны з рэспубліканскага ў саюзна-рэспубліканскае ведамства і пераназваны ў Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР)[1]. Пастановай Вярхоўнага Савета БССР ад 20 лютага 1991 года дзяржкамітэт быў ператвораны ў Дзяржаўны камітэт БССР па архітэктуры і будаўніцтву[1]. У верасні 1991 года пераназваны ў Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтве. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 1994 года № 74 было створана Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[2]. У яго склад увайшлі скасаваныя гэтым жа ўказам Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог і Дзяржаўны камітэт па архітэктуры і будаўніцтве[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia