Дзяржаўны музей мастацтваў
Дзяржаўны музей мастацтваў (дацк.: Statens Museum for Kunst) — дацкі музей мастацтваў, размешчаны ў Капенгагене. Асноўны будынак музея быў пабудаваны паміж 1889 і 1896 гадамі па планах архітэктараў Вільгельма Далерупа і Г. Е. В. Мёлера ў стылі італьянскага адраджэння. Увосень 1998 года было адкрыта новае крыло, пабудаванае пад кіраўніцтвам Ганны Марыі Індрыё і Мэдса Мёлера. Яно размешчана ў парку за старым будынкам і злучана з ім крытай шкляной галерэяй, у якой знаходзіцца калекцыя скульптур. Там праводзяцца канцэрты і розныя прадстаўленні. Музей утрымлівае калекцыі твораў мастацтва, пачынаючы з XII-га стагоддзя. Яны ўключаюць працы такіх майстроў, як Мантэнья, Тыцыян, Тынтарэта, Брэйгелі, Рубенс, Халс і Рэмбрант. Калекцыя сучаснага мастацтва ўключае творы Пікаса, Брака, Лежэ, Маціса, Мадыльяні і Нольдэ. Шырока прадстаўлены карціны, скульптуры, інсталяцыі і іншыя творы дацкіх аўтараў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia